Дзень у гісторыі
331 да н. э. — Бітва пры Гаўгамэлах, вырашальная бітва паміж войскамі Аляксандра Македонскага і пэрсыдзкага цара Дарыя III, пасьля якой Пэрсыдзкая імпэрыя спыніла сваё існаваньне.
1817 — У Віленскім унівэрсытэце заснавалі тайнае студэнцкае патрыятычнае таварыства філяматаў.
1946 ― завяршыў працу Нюрнбэрскі трыбунал.
1949 — заснаваная Кітайская Народная Рэспубліка.
1988 — Міхаіл Гарбачоў стаў прэзыдэнтам Савецкага Саюзу.
2017 — рэфэрэндум аб незалежнасьці Каталёніі.
У гэты дзень нарадзіліся
1829 — Уладзіслаў Віктар Акінчыц, лекар, паўстанец 1863 году.
1881 — Міхаіл Станюта, беларускі мастак.
1888 — Лукаш Дзекуць-Малей, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч, прапаведнік баптызму, перакладчык рэлігійных тэкстаў.
1937 — Андрэй Мдзівані, беларускі кампазытар.
1952 — Анатоль Байдачны, расейскі і беларускі футбаліст, футбольны трэнэр, трэнэр зборнай Беларусі па футболе.
У памяці
1940 — Сямён Жыткевіч, грамадзка-культурны дзеяч, актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады і Таварыства беларускай школы. Загінуў у савецкім канцлягеры.
1950 - Расьціслаў Лапіцкі, адзін з кіраўнікоў паваеннага антысавецкага супраціву 1940-х, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
2009 — Альгерд Невяроўскі, беларускі журналіст.
2018 — Шарль Азнавур, францускі сьпявак.