У мерапрыемстве ўдзельнічаў амбасадар Беларусі ў Таджыкістане Віктар Дзянісенка.
Як паведамляецца на сайце Таджыкскага нацыянальнага ўнівэрсытэту, на цырымоніі адкрыцьця цэнтру выступілі міністры сельскіх гаспадарак Таджыкістану і Беларусі Сяргей Барташ і Курбан Хакімзада, рэктар Нацыянальнага ўнівэрсытэта Таджыкістана, прадстаўнікі навуковых і адукацыйных структураў Таджыкістану.
Далей паведамляецца, што «высокія госьці наведалі Музейна-дасьледчы цэнтар Лідэра Нацыі (прэзыдэнта Імамалі Рахмона — РС)». У цэнтры сабраны творы Эмамалі Рахмона і больш за 600 кніг, «зьвязаных зь яго дзейнасьцю».
«Эўрарадыё» зьвярнула ўвагу на тое, што шыльда «Цэнтру беларускай мовы і інавацыйных тэхналёгій» была на расейскай мове.
У 2016 годзе Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт і Таджыкскі нацыянальны ўнівэрсытэт стварылі сумесны факультэт хімічнай тэхналёгіі. Таджыкскі ўнівэрсытэт будзе рыхтаваць таджыкскіх студэнтаў па ўзгодненых з БДТУ навучальным праграмам першыя два гады, затым студэнты будуць пераходзіць на вучобу ў БДТУ. Заняткі праходзіць на расейскай мове.