Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхара Рагачоўскага раёну аштрафавалі за бел-чырвона-белы сьцяг, намаляваны на плоце 30 год таму


Графіці ў Менску. Ілюстрацыйнае фота
Графіці ў Менску. Ілюстрацыйнае фота

Жыхар мястэчка Лучын Рагачоўскага раёну намаляваў бел-чырвона-белы сьцяг у часы, калі ён быў дзяржаўным.

У судзе Рагачоўскага раёну 6 верасьня адбыўся суд над жыхаром мястэчка Лучын Рагачоўскага раёну. Яго абвінавацілі ў «несанкцыянаваным пікетаваньні» (арт. 24.23 КаАП) бел-чырвона-белым сьцягам на плоце каля ягонага дома.

На судзе мужчына растлумачыў, што «калі купіў дом і ўладкоўваў яго, то з мэтай упрыгожаньня намаляваў на плоце сьцяг, які на той момант быў дзяржаўным». Пазьней за гэтыя 30 гадоў ён некалькі разоў падфарбоўваў сьцяг, апошні раз каля 5–6 гадоў таму.

Суд прызнаў яго вінаватым і аштрафаваў на 740 рублёў (20 базавых велічыняў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG