Дата дня
19 верасьня 1991 году Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб зьмене назвы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь. Дзяржаўным гербам была зацьверджаная «Пагоня», а дзяржаўным сьцягам — бел-чырвона-белы сьцяг.
Дзень у гісторыі
1356 — ангельцы разьбіваюць французаў у бітве пры Пўацье
1794 — падчас паўстаньня 1794 году расейскія войскі разьбілі пад Берасьцем аддзелы Рэчы Паспалітай.
1888 — у Бэльгіі на курорце Спа прайшоў першы ў гісторыі конкурс прыгажосьці.
1893 — Новая Зэляндыя стала першай у сьвеце дзяржавай, якая дала жанчынам права голасу на выбарах.
1939 — Чырвоная армія заняла Вільню.
1946 — выступ Уінстана Чэрчыля ў Цюрыскім унівэрсытэце, які паслужыў пунктам адліку ў стварэньні Рады Эўропы.
1982 — унівэрсытэцкі прафэсар у горадзе Пітсбург (штат Пэнсыльванія) Скот Фалман упершыню даслаў сваім калегам-выкладчыкам электроннае паведамленьне-піктаграму, якое сымбалізавала эмоцыю. Так узьнік смайлік — інструмэнт, з дапамогай якога інтэрнэт-карыстальнікі могуць перадаваць свае эмоцыі.
У гэты дзень нарадзіліся
1551 — Генрык III, кароль Рэчы Паспалітай у 1574, потым — Францыі
1797 — Януар Сухадольскі, беларускі мастак-баталіст.
1802 — Лаяш Кошут, вугорскі дзяржаўны дзеяч, рэвалюцыянэр, прэм’ер-міністар Вугоршчыны ў пэрыяд Вугорскай рэвалюцыі 1848–1849 гадоў.
1829 — Руф Ігнацьцеў, беларускі гісторык.
У памяці
1938 — памёр Браніслаў Туронак, беларускі нацыянальны дзяяч.
2004 — Рыгор Рэлес, беларускі габрэйскі пісьменьнік і паэт.
2005 — Алесь Лабанок, актор, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х – пач. ХХІ ст.