Дата дня:
30 верасьня 1931 году нарадзіўся Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі, аўтар вершаванага раману «Родныя дзеці», зборнікаў «Лісьце трыпутніку», «На флейце самоты» і іншых. У 1985–1996 гадах Гілевіч быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 11-га і 12-га скліканьняў, ён адзін з заснавальнікаў і першы старшыня Таварыства беларускай мовы імя Скарыны.
Дзень у гісторыі
1452 — Ян Гутэнбэрг выдаў першую друкаваную кнігу, якая атрымала назву «Біблія Гутэнбэрга».
1939 — Уладзіслаў Сікорскі ўзначаліў польскі эміграцыйны ўрад.
1965 — У выніку путчу лідэр Інданэзіі Сукарна адхілены ад улады, кіраўніком краіны стаў генэрал Сухарта.
1999 — Пачатак другой вайны ў Чачні.
2005 — У дацкай газэце Jyllands-Posten апублікаваныя карыкатуры на прарока Мухамада, што выклікала рэзкія пратэсты і беспарадкі ў мусульманскім сьвеце.
2015 — Пачатак расейскай вайсковай апэрацыі ў Сырыі.
У гэты дзень нарадзіліся
1728 — Марцін Пачобут-Адляніцкі, беларускі вучоны-асьветнік, астраном, адзін з заснавальнікаў і першы дырэктар Віленскай астранамічнай абсэрваторыі.
1882 — Ганс Вільгельм Гейгер, нямецкі фізык, вынаходнік лічыльніка ўзроўню радыяактыўнасьці.
1890 — Антоні Ляшчэвіч, сьвятар, ахвяра нацысцкай расправы.
1892 — Зоська Верас (ад нараджэньня Людвіка Сівіцкая, у замужжы Войцік), пісьменьніца, грамадзкая дзяячка, удзельніца нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст., нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х у Заходняй Беларусі й нацыянальна-культурніцкага руху 1960–1980-х.
У памяці
1934 — Мітрафан Доўнар-Запольскі, беларускі гісторык, адзін з заснавальнікаў беларускай гістарыяграфіі.
1939 — Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі, беларускі паэт.
1992 — Мікалай Бірыла, беларускі мовазнаўца.
1999 — Дзьмітры Ліхачоў, расейскі філёляг, акадэмік, перакладчык на сучасную расейскую мову «Слова пра паход Ігараў», «Аповесьці мінулых гадоў» і многіх іншых помнікаў старажытнарускай літаратуры, вязень ГУЛАГу.