Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя памяці забітага Андрэя Зельцэра ў Вільні. Фотарэпартаж

28 верасьня беларусы Вільні выйшлі да амбасады Беларусі ўшанаваць памяць айцішніка Андрэя Зельцара, які загінуў роўна два гады таму ў выніку перастрэлкі з супрацоўнікамі КДБ у цывільным, якія ўварваліся ў ягоную кватэру.

Два гады таму супрацоўнікі КДБ у цывільнай вопратцы ўзламалі дзьверы і ўварваліся ў кватэру, дзе быў IT-спэцыяліст Андрэй Зельцар і ягоная жонка Марыя Ўсьпенская. У перастрэлцы ў загінулі Андрэй Зельцар і супрацоўнік КДБ Дзьмітрый Федасюк. Андрэю Зельцару быў 31 год.

Марыю Ўсьпенскую, якая здымала здарэньне на тэлефон, затрымалі за дапамогу ў забойстве. Па выніках закрытага суду яе вызвалілі ад крымінальнай адказнасьці і прысудзілі прымусовае лячэньне.

У наступныя дні па ўсёй Беларусі прайшла хваля затрыманьняў за каментары ў сацыяльных сетках пра гэты інцыдэнт. За два гады па «справе Зельцара» ў рамках крымінальных спраў затрымалі 125 чалавек, зь іх 124 — асудзілі.

У гадавіну гібелі Андрэя Зельцара беларусы Вільні выйшлі да амбасады ўшанаваць памяць Андрэя Зельцара.


XS
SM
MD
LG