Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску за «агентурную дзейнасьць» судзяць грамадзянку Латвіі


Менскі гарадзкі суд. Ілюстрацыйнае фота
Менскі гарадзкі суд. Ілюстрацыйнае фота

Нібыта яна «па заданьні латвійскіх спэцслужбаў рыхтавала да вэрбаваньня беларускіх вайскоўцаў».

У Менскім гарадзкім судзе 29 верасьня пачнуць судзіць 57-гадовую грамадзянку Латвіі Алу Сакаленку, паведамляе «Вясна». Яе абвінавачваюць у агентурнай дзейнасьці паводле арт. 358-1 Крымінальнага кодэксу. Гэты артыкул прадугледжвае пазбаўленьне волі ад 3 да 7 гадоў. Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць Анастасія Папко.

У прапагандысцкім фільме паведамлялася, што «Сакаленка па заданьні латвійскіх спэцслужбаў рыхтавала да вэрбаваньня беларускіх вайскоўцаў, зьбірала зьвесткі, стварала кампрамэнтуючыя сытуацыі, якія потым і служаць падставай для вэрбаваньня іншаземцамі».

Грамадзянку Латвіі ўтрымліваюць пад вартай у беларускім СІЗА. Прэс-сакратар МЗС зазначыў, што амбасада Латвіі ў Віцебску аказвае ёй консульскую дапамогу ў межах магчымасьцяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG