Як піша «Медиазона», яго абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве (арт. 356 КК Беларусі).
У сьнежні 2022 году тэлеканал «Беларусь-1» паказаў фільм пра контравыведку КДБ, дзе расказалі пра беларусаў і грамадзян іншых краін, якіх абвінавачвалі ў працы на замежныя спэцслужбы.
Валерыя Раманоўскага ў фільме назвалі «былым начальнікам службы паветранай выведкі» і сказалі, што яму пагражае да 15 гадоў калёніі, але артыкул, паводле якога яго абвінавачваюць, не паведамілі.
У сюжэце «Беларусь-1» расказвалася, што падчас службы сваяк зь Літвы «зьвёў» падазраванага з агентамі дэпартамэнту дзяржбяспекі краіны. Для іх Раманоўскі нібыта фатаграфаваў службовыя дакумэнты, а аднойчы перадаў спэцслужбам зьвесткі аб будаўніцтве БелАЭС, сьцьвярджалася ў фільме.