Дата дня
27 верасьня 1982 — нарадзіўся Алесь Чаркашын, беларускі добраахвотнік ва Ўкраіне, Народны Герой Украіны (пасьмяротна).
Гэты дзень у гісторыі
1480 — заснаваная гішпанская інквізыцыя.
1605 — перамога войска гетмана польнага літоўскага Яна Караля Хадкевіча над швэдамі пад Кірхгольмам
1821 — Мэксыка атрымала незалежнасьць ад Гішпаніі.
1920 — войскі Станіслава Булак-Балаховіча занялі Пінск.
1941 — Сырыя абвясьціла сябе незалежнай дзяржавай.
1942 — нацысты зьнішчылі гета ў Янаве Палескім.
2020 — пачаўся збройны канфлікт паміж Армэніяй і Азэрбайджанам за Нагорны Карабах.
У гэты дзень нарадзіліся
1533 — Стэфан Баторы, кароль Рэчы Паспалітай, вялікі князь літоўскі.
1871 — Грацыя Дэледа, італьянская паэтка, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры за 1926 год.
1882 — Міхаіл Кахановіч, беларускі палітычны дзеяч, пэдагог, рэдактар, публіцыст, першы дырэктар Віленскай беларускай гімназіі.
1892 — Сяргей Баран, грамадзкі і культурны дзеяч, пэдагог; заснавальнік Горадзенскай беларускай гімназіі, пасол польскага Сэйму ў 1922–1927 гадох. У 1933 годзе быў арыштаваны НКВД і памёр у ГУЛАГу.
1903 — Вера Харужая, дзяячка вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў антынацысцкага падпольля ў Віцебску, публіцыстка.
1909 — Лукаш Калюга, пісьменьнік, ахвяра сталінскіх рэпрэсій.
У памяці
1551 — Ян Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
1612 — Пётр Скарга, езуіцкі прапаведнік, першы рэктар Віленскай Акадэміі і ўнівэрсытэту.
1917 — Эдгар Дэга, францускі мастак.
1958 — Аляксей Туранкоў, беларускі кампазытар.