Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Румыніі закрылі мытны пост на мяжы з Украінай пасьля чарговай расейскай атакі дронамі


Украінскія выратавальнікі тушаць пажар у рачным порце на Дунаі ў Адэскай вобласьці пасьля расейскай атакі дронамі. 3 верасьня 2023
Украінскія выратавальнікі тушаць пажар у рачным порце на Дунаі ў Адэскай вобласьці пасьля расейскай атакі дронамі. 3 верасьня 2023

Раней на гэтай тэрыторыі некалькі разоў знаходзілі аскепкі расейскіх дронаў, якімі атакавалі Адэскую вобласьць і ўкраінскія рачныя парты ў Ізмаіле і Рэні.

Пасьля чарговай расейскай атакі Адэскай вобласьці, калі баявы дрон прызямліўся паблізу тэрыторыі Румыніі, улады вырашылі закрыць мытны пункт у горадзе Ісакча ў павеце Тульча.

Раней на гэтай тэрыторыі некалькі разоў знаходзілі аскепкі расейскіх дронаў, якімі атакавалі Адэскую вобласьць і ўкраінскія рачныя парты ў Ізмаіле і Рэні.

Як паведаміла румынская служба Радыё Свабода, сьведка на румынскай тэрыторыі зьняў момант падзеньня бесьпілётніка. На здымках, афіцыйна не пацьверджаных румынскімі ўладамі, мужчына крычыць сваім калегам на баржы, каб яны як мага хутчэй пакінулі ўкраінскі порт.

«Уцякайце, ён ляціць сюды! Упаў тут, проста на мытні!», — пракрычаў ён.

Раніцай 26 верасьня берагавая ахова Румыніі абвясьціла, што рух праз пункт Ісакча закрыты з прычыны абстрэлаў тэрыторыі Ўкраіны.

Рух накіравалі на іншы кірунак. Два паромы, якія забясьпечвалі пераправу з аднаго доку Дуная на іншы стаяць на якары з румынскага боку.

У пачатку верасьня на тэрыторыі Румыніі, паблізу зь мяжой Украіны, тройчы знаходзілі дроны пасьля абстрэлаў расейскімі войскамі рачных партоў у Адэскай вобласьці. У ноч на 18 верасьня ў раёне Тульчы, дзе знаходзілі аскепкі бесьпілётнікаў, упершыню абвяшчалі трывогу.

Нацыянальны камітэт надзвычайных сытуацый Румыніі 8 верасьня ўхваліў рашэньне, якое дазваляе зрабіць дадатковыя захады бясьпекі ў раёнах на румынскім беразе ракі Дунай, якія мяжуюць з украінскімі партамі Рэні і Ізмаіл (Адэская вобласьць), што цярпяць ад сыстэматычных абстрэлаў расейскай арміі.

Сярод такіх захадаў — стварэньне бамбасховішчаў і рассылка паведамленьняў трывогі ў раёнах з выяўленай рызыкай падзеньня «элемэнтаў, якія адносяцца да баявых сродкаў, што выкарыстоўваюцца ў канфлікце».

Раней аскепкі расейскіх дронаў і ракет знаходзілі таксама ў памежных раёнах Баўгарыі, Малдовы і Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG