Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Офіс Ціханоўскай прэзэнтаваў праект Канцэпцыі кампэнсацыі шкоды пацярпелым ад рэжыму Лукашэнкі


Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская і яе дарадца ў праўных пытаньнях Крысьціна Рыхтэр. Архіўнае фота
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская і яе дарадца ў праўных пытаньнях Крысьціна Рыхтэр. Архіўнае фота

Мэта Канцэпцыі — аднаўленьне справядлівасьці для тых, хто сутыкнуўся з рэпрэсіямі і парушэньнямі правоў чалавека падчас праўленьня Лукашэнкі з 20 ліпеня 1994 года.

Офіс Сьвятланы Ціханоўскай у супрацоўніцтве з юрыстамі, праваабаронцамі і недзяржаўнымі арганізацыямі распрацаваў праект Канцэпцыі, адпаведна якой будзе кампэнсаваная шкода асобам, пацярпелым ад рэжыму. Адзначаецца, што мэта Канцэпцыі — аднаўленьне справядлівасьці для тых, хто сутыкнуўся з рэпрэсіямі і парушэньнямі правоў чалавека падчас праўленьня Аляксандра Лукашэнкі з 20 ліпеня 1994 года.

Кампэнсацыя шкоды — гэта перш за ўсё аднаўленьне ў юрыдычных, грамадзянскіх, палітычных, працоўных і іншых правах тых, хто пацярпеў ад дзеяньняў рэжыму, гаворыцца ў паведамленьні Офісу Ціханоўскай.

Дакумэнт фіксуе асноўныя падыходы да аднаўленьня справядлівасьці адносна пацярпелых. Таксама прадугледжаны мэханізм вызваленьня тых, хто знаходзіцца ў месцах зьняволеньня, калі на момант транзыту ўлады яны ўсё яшчэ будуць за кратамі. На падставе дакумэнта ў транзытны пэрыяд новая дэмакратычна выбраная ўлада зможа прыняць неабходныя законы і запусьціць працэс рэабілітацыі рэпрэсаваных асобаў.

Падрабязна азнаёміцца з тэкстам Канцэпцыі можна па спасылцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG