Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўзброеных сілах Украіны заявілі аб прарыве лініі абароны сіл РФ у Запароскай вобласьці


Аляксандар Тарнаўскі
Аляксандар Тарнаўскі

Узброеныя сілы Ўкраіны прарвалі лінію абароны расейскіх войскаў ля вёскі Вербавое ў Запароскай вобласьці, сьцьвярджае камандуючы групоўкай украінскіх войскаў «Таўрыя» Аляксандар Тарнаўскі.

«На левым флянзе ля Вербавога ў нас ёсьць прарыў, і мы працягваем прасоўвацца далей. Ня так хутка, як чакалася, ня так, як у фільмах пра Другую сусьветную. Галоўнае — ня страціць гэтую ініцыятыву», — заявіў ён у інтэрвію CNN.

Тэлеканал адзначае, што праверыць заяву Тарнаўскага зараз немагчыма і што расейскі бок «малюе іншую карціну таго, што адбываецца».

У той жа час, адзначае CNN, аналіз адкрытых крыніц паказвае, што «некаторыя ўкраінскія падразьдзяленьні перасеклі важную лінію расейскай абароны ля вёскі Вербавое».

Вербавое — важны апорны пункт на ўсход ад вёскі Рабоціна, аб вызваленьні якога ўкраінскае Мінабароны паведамляла ў канцы жніўня.

Раней аналягічнае паведамленьне абнародаваў амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны (ISW). Украінская бранятэхніка ўжо дзейнічае па апошняй лініі расейскіх абаронных умацаваньняў на захадзе Запароскай вобласьці, паведамлялі аналітыкі ISW, спасылаючыся на геалякацыйныя кадры ад 21 верасьня. Пры гэтым экспэрты адзначалі, што пакуль «незразумела, ці ўтрымліваюць украінскія войскі гэтыя пазыцыі», але ў любым выпадку «гэта першы выпадак, калі ўкраінскія войскі выкарыстоўваюць бронятэхніку за межамі расейскай трохслаёвай абароны».

Як адзначаў ваенны карэспандэнт ВВС Павал Аксёнаў, калі Узброеным сілам Украіны сапраўды ўдалося пашырыць прарыў мяжы расейскай абароны ў раёне Вербавога і ўвесьці туды бронятэхніку, гэта стане своеасаблівым прамежкавым вынікам контранаступу УСУ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG