Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The Guardian: Узброеныя сілы Ўкраіны зьмянілі тактыку пасьля нарады з вайскоўцамі NATO


Валерый Залужны. Кіеў. 28 чэрвеня 2023
Валерый Залужны. Кіеў. 28 чэрвеня 2023

Узброеныя сілы Ўкраіны зьмянілі тактыку, сканцэнтраваўшыся на ўдарах у Запароскай вобласьці, пасьля нарады з амэрыканскімі і брытанскімі вайскоўцамі, якая адбылася ў сярэдзіне жніўня на польска-ўкраінскай мяжы.

Аб гэтым паведамляе газэта The Guardian са спасылкай на крыніцы.

«Я думаю, вы бачыце, як яны сканцэнтраваліся на Запароскім фронце», — заявіла крыніца газэце, камэнтуючы вынікі сустрэчы.

У нарадзе прынялі ўдзел галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны генэрал Валерый Залужны, вярхоўны галоўнакамандуючы аб’яднанымі ўзброенымі сіламі NATO ў Эўропе амэрыканскі генэрал Крыстафэр Кавалі, а таксама начальнік штаба абароны Вялікабрытаніі Энтані Радакін.

Сустрэча адбылася ў сакрэтным месцы на польска-ўкраінскай мяжы, яна працягвалася пяць гадзінаў. Вайскоўцы абмяркоўвалі ўкраінскае контрнаступленьне, пляны баявых дзеяньняў на зіму і пляны на 2024 год.

Як адзначае газэта, раней Радакін адправіўся ў Кіеў, дзе ён правёў сустрэчу з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, каб лепш разумець стратэгію Ўкраіны і таго, як Захад мог бы дапамагчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG