Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны дырэктар «Беларуськалію»: Прадпрыемства працуе на 80% загрузкі магутнасьцяў


Іван Галаваты
Іван Галаваты

Беларускі вытворца калійных угнаеньняў ААТ «Беларуськалій» працуе з 80-працэнтнай загрузкай магутнасьцяў, даручэньне вырабіць і экспартаваць ня менш як 8 млн тон прадукцыі будзе выканана, заявіў 22 верасьня генэральны дырэктар прадпрыемства Іван Галаваты на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Адпаведны фрагмэнт дыялёгу апублікаваў неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Лукашэнкі «Пул Первого», піша BPN.

Сустрэча прайшла 22 верасьня ў Салігорску, дзе праходзіў рэспубліканскі сэмінар-нарада аб разьвіцьці жывёлагадоўлі. Пра справы на прадпрыемстве Галаваты дакладаў, адказваючы на пытаньне Лукашэнкі аб «самадчуваньні пры гэтым жудасным санкцыйным ціску».

Генэральны дырэктар «Беларуськалію» сказаў, што загрузка магутнасьцяў на вытворчасьці цяпер «значна вышэйшая, чым было нават у пачатку году».

Паводле яго, на 22 верасьня каля 6,5 млн тон калію ўжо пастаўлена на экспарт, да канца года плянуюцца пастаўкі па 800 тыс. тон штомесяц.

У ліпені Лукашэнка ўхваліў праект указу «Аб рэалізацыі калійных угнаеньняў». Дакумэнт прадугледжвае экспарт прадукцыі «ва ўмовах санкцыяў» зь перадаплатай «Беларуськалію» з крэдытных сродкаў, заявіў першы намесьнік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў пасьля профільнай нарады. Тады ж чыноўнік паведаміў, што прадпрыемства «працуе з прыбыткам, забясьпечвае сваю інвэстыцыйную праграму» і разьлічвае экспартаваць сёлета 8 млн тон угнаеньняў.

У 2021 годзе ЭЗ, ЗША, Вялікая Брытанія і Канада ўвялі санкцыі супраць «Беларуськалію».

У студзені 2022 году нарвэскі пастаўнік калію Yara — адзін з найбуйнейшых у Эўропе пакупнікоў беларускіх угнаеньняў — абвясьціў аб спыненьні супрацы з «Беларуськаліем» з прычыны ўплыву заходніх санкцыяў.

1 лютага таго ж году спыніўся экспарт калійных угнаеньняў празь літоўскі порт у Клайпедзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG