Дата дня
22 верасьня 1917 году памёр Ігнат Буйніцкі, тэатральны дзяяч, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст., стваральнік беларускага прафэсійнага тэатру.
Гэты дзень у гісторыі
1792 — абвяшчэньне Францускай Рэспублікі, пачатак адліку францускага рэспубліканскага календара.
1862 — прэзыдэнт ЗША Абрагам Лінкальн абвясьціў пра вызваленьне рабоў зь няволі.
1908 — Баўгарыя атрымала незалежнасьць ад Асманскай імпэрыі.
1939 — савецкія войскі занялі Беласток.
1939 — супольны парад нямецкага і савецкага войскаў у Берасьці.
1943 — забіты гаўляйтэр Беларусі Вільгельм Кубэ. Яго забіла Алена Мазанік, якая служыла ў яго пакаёўкай.
1980 — нападам Іраку на Іран пачалася васьмігадовая вайна паміж імі.
У гэты дзень нарадзіліся
1791 — Майкл Фарадэй, брытанскі фізык і хімік.
1875 — Мікалоюс Чурлёніс, літоўскі мастак і кампазытар.
1903 — Хвядос Шынклер, беларускі пісьменьнік.
1925 — Алесь Траяноўскі, беларускі пісьменьнік, перакладнік, крытык, публіцыст.
1932 — Альгірдас Бразаўскас, прэзыдэнт Літвы (1993–1998).
У памяці
1850 — Францішак Дзеружынскі, беларускі рэлігійны дзяяч, адзін з пачынальнікаў адукацыйнай сыстэмы каталіцкай царквы ў ЗША.
1999 — Уладзімер Куляшоў, беларускі актор, народны артыст Беларусі.