Найважнейшае з суду над былым байцом «эскадрону сьмерці». Аўдыё
Якім будзе вырак былому спэцназаўцу Юрыю Гараўскаму ў справе зьнікненьняў апанэнтаў Лукашэнкі? Ці стане суд у Швайцарыі аб палітычных злачынствах у Беларусі пачаткам далейшага крымінальнага перасьледу адказных за забойствы? Нашы суразмоўцы — праваабаронца «Вясны» Павал Сапелка і былая палітзьняволеная Натальля Хершэ, якія два дні прысутнічалі на судовым працэсе над Гараўскім у Швайцарыі. Судовае пасяджэньне скончанае, вэрдыкт стане вядомы на наступным тыдні ў пісьмовай форме.