Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нагорным Карабаху абстралялі расейскіх міратворцаў, ёсьць ахвяры


Армэнія, паказальнік на Арцах (Нагорны Карабах). Фота ТАСС
Армэнія, паказальнік на Арцах (Нагорны Карабах). Фота ТАСС

Міністэрства абароны Расеі паведаміла, што ў Нагорным Карабаху з стралковай зброі абстралялі аўтамабіль з расейскімі міратворцамі, усе вайскоўцы, якія былі ў аўтамабілі, загінулі.

Гэта адбылося ў раёне вёскі Джанятаг (арм. Чанкатаг), калі расейскія міратворцы вярталіся з назіральнага пункту, удакладнілі ў ведамстве. Цяпер на месцы працуюць расейскія і азэрбайджанскія сьледчыя. Інфармацыі пра тое, хто адкрыў агонь па аўтамабілі, на гэты момант няма.

  • 19 верасьня Азэрбайджан аб'явіў пра пачатак «антытэрарыстычных захадаў» у раёнах Нагорнага Карабаху, населеных этнічнымі армянамі. Армія абароны Нагорнага Карабаху (вайсковая структура, якая дзейнічае ў непрызнанай «Нагорна-Карабаскай рэспубліцы») паведаміла, што 19 верасьня каля 11:10 азэрбайджанскія вайскоўцы парушылі рэжым спыненьня агню ў Аскеранскім раёне, ужыўшы мінамёт. Адразу пасьля гэтага жыхары армянскіх раёнаў Карабаху пачалі паведамляць пра моцныя абстрэлы з артылерыі.
  • Баку заявіў, што гэтая апэрацыя — адказ на дывэрсію, якую нібыта ўчынілі карабаскія вайскоўцы, заклаўшы на аўтадарозе супрацьтанкавую міну, у выніку чаго загінулі двое цывільных. Армія абароны Нагорнага Карабаху заявіла, што заявы Баку — «чарговая дэзынфармацыя».
  • У сераду 20 верасьня ўлады Нагорнага Карабаху прынялі рашэньне спыніць агонь. Міністэрства абароны Азэрбайджану пацьвердзіла, што «дасягнутая дамоўленасьць аб прыпыненьні антытэрарыстычных захадаў» у Карабаху і што гэта нібыта зроблена пасьля «звароту прадстаўнікоў армянскіх жыхароў, які паступіў праз расейскі міратворчы кантынгент».
  • У выніку абвастрэньня канфлікту ў Нагорным Карабаху загінулі сама меней 200 чалавек, у тым ліку 10 мірных жыхароў (сярод іх 5 дзяцей). Яшчэ больш за 400 чалавек параненыя, сярод іх звыш 40 чалавек — мірнае насельніцтва, заявіў увечары 20 верасьня амбудсмэн непрызнанай рэспублікі Гегам Сьцепанян.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG