Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Міжнародны дзень міру, дзень нараджэньня Віктара Івашкевіча


Віктар Івашкевіч
Віктар Івашкевіч

Падзеі 21 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дата дня

21 верасьня ў сьвеце адзначаюць Міжнародны дзень міру. Гэтую дату Генэральная Асамблея ААН абвясьціла ў 1981 годзе, задумаўшы такі дзень дзеля ўмацаваньня ідэалаў міру як унутры дзяржаваў і народаў, так і паміж імі.

Дзень у гісторыі

37 — рымскі сэнат абвясьціў цэзара Калігулу Айцом Айчыны.

1610 — войскі ВКЛ і Кароны Польскай занялі Маскву.

1801 — замест зьліквідаванай Літоўскай была ўтвораная Горадзенская губэрня (існавала да 1921 г.).

1933 — у Бэрліне распачаўся судовы працэс па справе падпалу Райхстагу, які адбыўся 27 лютага 1933 году. Зь пяці абвінавачаных сваю віну прызнаў толькі Ван дэр Любэ. Суд вынес яму сьмяротны прысуд.

1943 — у Менску забіты кіраўнік нямецкай акупацыйнай адміністрацыі Беларусі гаўляйтэр Вільгельм Кубэ.

1949Мао Цзэдун абвясьціў пра ўтварэньне Кітайскай Народнай Рэспублікі.

1991 — у Армэніі прайшоў рэфэрэндум, на якім 99% выбарнікаў прагаласавалі за незалежнасьць краіны.

У гэты дзень нарадзіліся

1902 Пётра Мiрановіч, беларускі мастак.

1903 Язэп Бельскі, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў часы Другой сусьветнай вайны ў Беларусі

1918 Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнаўца і пісьменьнік.

Фёдар Янкоўскі
Фёдар Янкоўскі

1923 Мікалай Барысевіч, беларускі фізык, прэзыдэнт Акадэміі навук Беларусі (1969-1987).

1934Леанард Коэн, канадзкі сьпявак і кампазытар.

1959 Віктар Івашкевіч, палітычны дзеяч, журналіст, адзін зь лідэраў нацыянальнага адраджэнскага руху.

У памяці

1830 Ян Сьнядэцкі, астраном, матэматык, філёзаф, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту.

1860Артур Шапэнгаўэр, нямецкі філёзаф.

1975Міхась Лынькоў, беларускі пісьменьнік, аўтар аповесьці «Міколка-паравоз».

Міхась Лынькоў
Міхась Лынькоў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG