Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянальная школа прыгажосьці звазіла мадэляў на баявыя трэнаваньні. На адным з інструктараў заўважылі нашыўку, падобную да вагнэраўскай


Нашыўку ПВК «Вагнэр» заўважылі на форме інструктара
Нашыўку ПВК «Вагнэр» заўважылі на форме інструктара

Згодна са справаздачай, мадэлі знаёміліся з рознымі відамі зброі і вучыліся аказваць першую дапамогу. Пакуль невядома, ці на фота сапраўды прадстаўнік расейскіх наймітаў.

Тэлеграм-канал унутраных войскаў МУС апублікаваў здымкі дзяўчат з Нацыянальнай школы прыгажосьці з трэнаваньня з ужываньнем баявой зброі. На адным з інструктараў заўважылі на грудзях нашыўку, падобную на тыя, якія мае ПВК «Вагнэр».

Нашыўка, падобная на тыя, якія мае ПВК «Вагнэр».
Нашыўка, падобная на тыя, якія мае ПВК «Вагнэр».

«Прадстаўніцы Нацыянальнай школы прыгажосьці на чале зь яе кіраўніцай Бажэнай Ярэміч і генэральным дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Вадзімам Гігіным асвойвалі агнявую падрыхтоўку і тактычную мэдыцыну», — пішуць у канале.

Адна з удзельніц трэнаваньняў
Адна з удзельніц трэнаваньняў

Вучыліся яны, як сьцьвярджае канал, у «прафэсійна падрыхтаваных вайскоўцаў спэцпадразьдзяленьняў унутраных войскаў, якія штодня адточваюць сваё майстэрства пад кіраўніцтвам спрактыкаваных інструктараў з рэальным баявым досьведам». Але рэсурс не ўдакладніў, ці маецца на ўвазе ПВК «Вагнэр», прызнаная ў ЗША і Вялікай Брытаніі тэрарыстычнай арганізацыяй.

Гэты ж вайсковец на другім фота ўжо без эмблемы «Вагнэра». Ягоны твар схаваны пад маскай.

Інструктар, які можа зьяўляцца расейскім наймітам
Інструктар, які можа зьяўляцца расейскім наймітам

Вадзім Гігін — ідэоляг рэжыму Лукашэнкі, прыхільнік «русского мира», які неаднаразова выказваў супярэчлівыя ідэі супраць некаторых асоб і падзей беларускай гісторыі.

Што важна ведаць пра наймітаў ПВК «Вагнэр» у Беларусі

  • «Вагнэр» — расейская прыватная вайсковая кампанія. Фармальна не ўваходзіць у склад Узброеных сілаў РФ і не падпарадкоўваецца наўпрост Міністэрству абароны РФ. Аднак прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін прызнаў, што гэтая ПВК фінансавалася зь дзяржаўнага бюджэту Расеі.
  • Вагнэраўцы бяруць удзел у наземных апэрацыях у Сырыі, Афрыцы і ў вайне з Украінай. Наймітаў падазраюць ва ўчыненьні шматлікіх ваенных злачынстваў.
  • Асноўнае месца дысьлякацыі вагнэраўцаў у Беларусі — вайсковая база ў вёсцы Цэль Асіповіцкага раёну Магілёўскай вобласьці, за 90 кілямэтраў ад Менску. Вайсковую базу пачалі рыхтаваць да прыезду ПВК «Вагнэр» у канцы чэрвеня. На спадарожнікавых здымках, якія публікавала Свабода, відаць, што ў лягеры паставілі больш за 300 вайсковых намётаў.
  • Паводле інфармацыі The Washington Post, ад 22 ліпеня на базу таксама прыбылі «дзясяткі, калі ня сотні» адзінак баявой тэхнікі. Паводле зьвестак Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны, на 22 ліпеня колькасьць расейскіх наймітаў ПВК «Вагнэр» у Беларусі магла дасягаць 5 тысяч.
  • 19 ліпеня кіраўнік «Вагнэра» Яўгеній Прыгожын выступіў перад наймітамі ў вёсцы Цэль, дагэтуль ён некалькі разоў туды прылятаў.
  • Другі пункт, дзе былі найміты ПВК «Вагнэр», — палігон «Берасьцейскі» на поўдні ад абласнога цэнтру. Ён месьціцца за некалькі кілямэтраў ад мяжы з Польшчай і за некалькі дзясяткаў кілямэтраў ад мяжы з Украінай.
  • 20 ліпеня Міністэрства абароны Беларусі паведаміла аб сумесным трэнаваньні на гэтым палігоне наймітаў ПВК «Вагнэр» і Сілаў спэцыяльных апэрацыяў Беларусі.
  • Аляксандар Лукашэнка заявіў, што вагнэраўцы просяцца на экскурсію ў Варшаву і Жэшаў, а потым сказаў, што гэта быў жарт.
  • 31 ліпеня 2023 году зьявіліся фота фартыфікацыяў на палігоне «Рэпішча» пад Асіповічамі за 15 кілямэтраў ад лягеру наймітаў «Вагнэра» ў вёсцы Цэль. На здымку сэрвісу Planet Labs відаць, што на тэрыторыі палігону ідуць актыўныя будаўнічыя працы.
  • 23 жніўня, як паведаміла Расавіяцыя, Яўгеній Прыгожын загінуў у разьбітым самалёце пад Цьверру. Разам зь ім там быў адзін з камандзіраў ПВК «Вагнэр» Дзьмітрый Уткін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG