Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Гадавіна пачатку далучэньня Заходняй Беларусі да БССР


Савецкая марка 1940 году
Савецкая марка 1940 году

Падзеі 17 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

17 верасьня 1949 году нарадзіўся Генадзь Карпенка, палітык, навуковец, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х.

Генадзь Карпенка
Генадзь Карпенка

Гэты дзень у гісторыі

1590 — Ліда атрымала герб.

1787 — у Філядэльфіі прынятая Канстытуцыя ЗША.

1939 — Чырвоная армія пачала паход у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Ўкраіну.

1939 — польскі прэзыдэнт, урад, замежныя дыпляматы пры ўрадзе, галоўнакамандуючы, прымас ды іншыя асобы пакінулі Польшчу і перайшлі ў Румынію, дзе былі інтэрнаваныя.

1993 — апошнія расейскія вайсковыя злучэньні пакінулі Польшчу.

2020 — затрымалі каардынатарку Валянтэрскай службы «Вясны» Марфу Рабкову. Пазьней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і засудзілі да 15 гадоў зьняволеньня.

У гэты дзень нарадзіліся

1857 — Канстанцін Цыялкоўскі, расейскі навуковец у галіне касманаўтыкі.

1891 — Аркадзь Смоліч, дзеяч нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня, адзін з тэарэтыкаў беларускай сацыял-дэмакратыі, адмысловец у галіне геаграфіі, эканомікі, картаграфіі, міністар сельскай гаспадаркі БНР.

Аркадзь Смоліч
Аркадзь Смоліч

1898 — Павал Крынчык, дзяяч беларускага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыст.

1907 — Сяргей Дзяргай, беларускі паэт і перакладчык.

1912 — Максім Танк, народны паэт Беларусі.

Максім Танк
Максім Танк

1922 — Уладзімер Калесьнік, беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец, крытык, пэдагог.

1959 — Сяргей Дубавец, літаратар і публіцыст, першы рэдактар адноўленай у 1991 годзе газэты «Наша Ніва».

Сяргей Дубавец
Сяргей Дубавец

У памяці

1999 — Віктар Вуячыч, сьпявак, народны артыст Беларусі.

2013 — Віктар Маркавец, мастак, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Віктар Маркавец
Віктар Маркавец

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG