Дакумэнт падпісалі 29 красавіка 2010 году. У пастанове Савета Міністраў № 588 ад 8 верасьня (апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 12 верасьня) гаворыцца, што пра гэтае рашэньне ўкраінскаму боку мусіць паведаміць Міністэрства замежных спраў.
Урад таксама скасоўвае прынятыя ім у красавіку і жніўні 2010 году пастановы аб правядзеньні перамоваў аб праекце гэтага пагадненьня і аб яго зацьвярджэньні.
13 чэрвеня гэтага году пасольства Ўкраіны ў Менску паведаміла, што «з пачаткам расейскай агрэсіі», «саўдзельнікам якой стала Рэспубліка Беларусь, украінска-беларускія адносіны амаль ва ўсіх сфэрах двухбаковага супрацоўніцтва, у прыватнасьці ў галіне культуры, адукацыі, турызму, зьведзены да неабходнага рабочага мінімуму або спыненыя».
24 лютага 2022 году Расея пачала поўнамаштабную ваенную агрэсію супраць Украіны. Рэжым Лукашэнкі адмаўляе непасрэдны ўдзел беларускай арміі ў баявых дзеяньнях на баку Расеі, але расейскае войска актыўна выкарыстоўвала тэрыторыю Беларусі з пачатку ўварваньня, а таксама ў асобныя пэрыяды пазьней для нанясеньня ўдараў па Ўкраіне.
Цягам 2022 году і пачатку 2023 году Ўкраіна дэнансавала (выйшла або спыніла дзеяньне) больш за 30 міжнародных дакумэнтаў, якія вызначалі супрацу зь Беларусьсю ў розных сфэрах, у тым ліку:
- аб назіраньні ў пунктах пропуску на мяжы;
- аб супрацы зь Беларусьсю ў авіяцыйным пошуку і ратаваньні;
- аб паветраных зносінах;
- аб узаемных пастаўках у 1995 годзе ўзбраеньня, вайсковай тэхнікі, іншых матэрыяльных сродкаў;
- аб аказаньні паслуг дзеля патрэбаў абароны і бясьпекі ад 1994 году,
- аб дадатковых мерах даверу і бясьпекі;
- аб правядзеньні сумесных навукова-дасьледчых і досьледна-канструктарскіх работ у галіне ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі;
- аб узаемнай ахове правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасьці, створаныя і прадэманстраваныя ў ходзе двухбаковага вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва;
- аб узаемадзеяньні ў сфэры геадэзіі, картаграфіі і дыстанцыйнага зандаваньня зямлі;
- аб супрацы ў сфэры дасьледаваньняў і выкарыстаньня касьмічнай прасторы ў мірных мэтах;
- аб супрацы памежных структураў і малым памежным руху;
- аб супрацы ў сфэры кіналёгіі і абмену інфармацыяй;
- аб уніканьні двайнога падаткаабкладаньня;
- аб супрацы ў галіне моладзевай палітыкі;
- аб вытворчай і навукова-тэхнічнай каапэрацыі прадпрыемстваў і арганізацыяў абаронных галін прамысловасьці;
- аб вадаплаўстве па ўнутраных водных шляхах;
- аб узаемным прызнаньні і эквівалентнасьці дакумэнтаў аб адукацыі і навуковых званьнях;
- аб супрацы ў сфэры атэстацыі навуковых і навукова-пэдагагічных кадраў;
- аб супрацы ў сфэры навукі і тэхналёгічў;
- аб супрацы ў сфэры стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі;
- міжведамаснага пагадненьня зь Беларусьсю аб супрацы паміж міністэрствамі ўнутраных спраў;
- аб сацыяльнай абароне працоўных мігрантаў.
Разам з тым украінскае кіраўніцтва заяўляе, што не зьбіраецца разрываць зь Беларусьсю дыпляматычныя адносіны.