Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Далёкая дуга»: у Менск прыбылі вайсковыя аташэ з 14 краінаў Афрыкі


Аляксандар Лукашэнка ў Зымбабвэ, студзень 2023, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка ў Зымбабвэ, студзень 2023, архіўнае фота

У Менск прыбылі аташэ ў пытаньнях абароны з 14 краінаў афрыканскага кантынэнту.

Як паведаміла прэсавая служба Міністэрства абароны, мэта візыту — «азнаёміцца з магчымасьцямі Рэспублікі Беларусь у разьвіцьці супрацоўніцтва ў вайсковай сфэры».

Мяркуецца, што афрыканскія госьці «азнаёмяцца з вайсковымі навучальнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь, прадпрыемствамі вайскова-прамысловага комплексу і прамысловага сэктару эканомікі, культурнай спадчынай нашай краіны», паведамляе прэсавая служба міністэрства.

Раней начальнік Дэпартамэнту міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Мінабароны Валеры Равенка ў эфіры тэлеканалу СТВ заявіў, што, «пачынаючы з 2020 году, мы атрымалі аб’ектыўную карціну нашых адносінаў з Захадам, абʼектыўную карціну адносін з Усходам. Мы прааналізавалі ўсё, і было прынятае рашэньне разьвіваць супрацоўніцтва, не абапіраючыся на Захад. Скажам так, адносіны зь дзяржавамі далёкай дугі. Толькі сёлета ў нас адбыліся сустрэчы зь міністрам абароны Індыі. Быў афіцыйны візыт у Іран, сустрэча зь міністрам абароны Кубы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG