Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Армэніі пачаліся армяна-амэрыканскія вучэньні. Расея стараецца «гэта асэнсаваць і зразумець»


Удзельнікі вучэньняў Eagle Partner
Удзельнікі вучэньняў Eagle Partner

Згодна з заявай Мінабароны Армэніі, вучэньні Eagle Partner накіраваныя на «павышэньне ўзроўню апэратыўнай сумяшчальнасьці» зь сіламі ЗША ў міжнародных міратворчых місіях і абмен перадавым вопытам.

Таксама вучэньні дапамогуць армянскай міратворчай брыгадзе «адпавядаць стандартам NATO», піша AFP са спасылкай на прадстаўніка войска ЗША ў Эўропе і Афрыцы.

Вучэньні працягнуцца да 20 верасьня на палігонах «Зар» і «Армавір». У іх возьмуць удзел каля 85 амэрыканскіх і 175 армянскіх вайскоўцаў.

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што рашэньне Армэніі не праводзіць вучэньні з Арганізацыяй дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ), а працаваць замест гэтага з ЗША патрабуе «вельмі глыбокага аналізу», піша AFP.

«Вядома, мы пастараемся ўсё гэта асэнсаваць і зразумець. Але ў любым выпадку мы будзем рабіць гэта ў цесным партнэрскім дыялёгу з армянскім бокам», — сказаў Пяскоў.

На мінулым тыдні расейскае МЗС выклікала амбасадара Армэніі ў Маскве Вагаршака Аруцюняна. Яму было «зроблена жорсткае прадстаўленьне» за «сэрыю недружалюбных крокаў», зробленых, на думку Крамля, Ерэванам. У заяве МЗС Расеі гаворыцца, што Масква, нягледзячы на прэтэнзіі, працягвае лічыць Армэнію саюзьнікам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG