Дата дня
12 верасьня 1772 году адбылася бітва пад Сталавічамі. Войска гетмана Міхала Казіміра Агінскага, якое змагалася супраць далучэньня беларускіх земляў да Расейскае імпэрыі, зазнала паразу ад расейскіх палкоў на чале з Аляксандрам Суворавым. У жорсткім баі загінулі больш за 3 тысячы абаронцаў незалежнасьці.
Таксама ў гэты дзень
490 да н. э. — грэцкі воін Фідзіпід прабег ад горада Маратон да Атэнаў і прынёс вестку пра перамогу грэкаў над пэрсамі — «Радуйцеся! Мы перамаглі» — і памёр. Калі ў 1896 годзе ў Атэнах праходзілі першыя сучасныя Алімпійскія гульні, у яго гонар быў уладкаваны забег паміж Маратонам і Атэнамі. З тых часоў спаборніцтвы па маратонскім бегу сталі адным з самых папулярных відаў лёгкай атлетыкі.
1848 — Швэйцарыя, якая да таго часу была зьвязам паасобных кантонаў, ператварылася ў фэдэратыўную дзяржаву.
1933 — амэрыканскі фізык Лео Сылард прапанаваў ідэю ланцуговай ядзернай рэакцыі.
1963 — першае месца ў брытанскім гіт-парадзе заняў гурт The Beatles зь песьняю «She Loves You».
1990 — дамову аб аб’яднаньні Нямеччыны падпісалі міністры замежных справаў СССР, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і абедзьвюх Нямеччын.
У гэты дзень нарадзіліся
1712 — Сьцяпан Аскерка, эканаміст і юрыст родам з Наваградчыны. Скончыўшы Слуцкую гімназію, а пасьля Кёнігсбэрскі і Бэрлінскі ўнівэрсытэты, Аскерка быў запрошаны на пасаду дарадцы юстыцыі да прускага караля Фрыдрыха II. У сваіх эканамічных працах Сьцяпан Аскерка апісаў прускі шлях капіталізму ў сельскай гаспадарцы і ўпершыню ўвёў у навуковы ўжытак слова «плян».
1921 — Станіслаў Лем, польскі пісьменьнік, сатырык, філёзаф і фантаст.
1929 — Мікалай Матукоўскі, беларускі драматург.
1945 — Рыгор Семашкевіч, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца.
1954 — Алесь Жлутка, беларускі мовазнаўца і гісторык.
У памяці
1934 — Яўген Барычэўскі, беларускі літаратуразнаўца і перакладчык.
1964 — Сяргей Пясецкі, авантурнік, пісьменьнік, удзельнік антынацысцкага Супраціву.
2015 — Аляксей Кароль, беларускі гісторык, палітоляг, галоўны рэдактар газэты «Новы Час».