Беларусь знаходзіцца на 77-м месцы сярод 105 краін, узятых для расьсьледаваньня. Беларусы трацяць на ежу ў сярэднім 32,1% грошай, столькі ж выдаткоўваюць у Індыі. Пра гэта гавораць зьвесткі Euromonitor International.
Ва Ўкраіне на ежу выдаткоўваюць значна больш за беларусаў — 41,6%, а вось у Расеі менш — 29%. У Польшчы 17,2%, у Латвіі 19,3%, у Літве — 21%.
Больш за ўсіх трацяць на ежу жыхары Нігерыі — 59% сваіх даходаў. Побач М’янма (56,6%) і Кенія (56,1%).
Менш за ўсіх — у ЗША (6,7%), Сынгапуры (8,4%) і Вялікай Брытаніі (8,7%).
Сьпіс складзены ў жніўні 2023 году.
Euromonitor International зьяўляецца вядучым у сьвеце пастаўшчыком глябальнай бізнэс-аналітыкі, аналізу рынку і разуменьня спажыўцоў. Кампанія афармляе справаздачы, базы дадзеных або індывідуальныя рашэньні для падтрымкі рашэньняў і разьвіцьця бізнэсу сваіх кліентаў.