Аляксандар Лукашэнка пазбавіў беларусаў права атрымліваць пашпарты за межамі Беларусі. Указ набывае моц 7 верасьня. Спыталі ў юрысткі і экс-дыплямата, што гэта значыць для беларусаў. Тлумачым па пунктах, што мяняе новы ўказ і што з гэтым можна рабіць.
- Беларускія дыпляматычныя місіі больш ня будуць выдаваць новыя пашпарты грамадзянам краіны, якія знаходзяцца за мяжой, а таксама ня будуць працягваць дакумэнты, тэрмін якіх скончыўся.
- Выдаваць і абменьваць пашпарты грамадзянам Беларусі, якія пастаянна пражываюць за мяжой і стаяць на консульскім уліку, цяпер будзе орган МУС па месцы жыхарства.
- Калі грамадзянін Беларусі, які знаходзіцца за мяжой, захоча прадаць сваю беларускую нерухомасьць або машыну, яму давядзецца вяртацца ў краіну і асабіста афармляць зьдзелку. Альбо асабіста аформіць даверанасьць на іншую асобу ў беларускіх натарыюсаў.
- Дакумэнт павінен уступіць у сілу 7 верасьня. Ён прадугледжвае, што звароты, пададзеныя да ўступленьня яго ў сілу, разглядаюцца ў ранейшым парадку.