Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне міністрам абароны замест Рэзьнікава стаў Умераў, які дагэтуль узначальваў Фонд дзяржмаёмасьці


Вярхоўная Рада Ўкраіны, архіўнае фота
Вярхоўная Рада Ўкраіны, архіўнае фота

Рустэм Умераў стаў 18-м міністрам абароны з моманту абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны ў 1991 годзе, і пятым за час прэзыдэнцтва Ўладзіміра Зяленскага.

Вярхоўная Рада Ўкраіны пагадзілася з прапановай прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага аб адстаўцы міністра абароны Аляксея Рэзьнікава і прызначэньні на гэтую пасаду Рустэма Ўмерава.

Адстаўку Аляксея Рэзьнікава 5 верасьня падтрымалі 327 дэпутатаў, а кандыдатуру Рустэма Умерава 6 верасьня — 338 дэпутатаў.

Рустэм Умераў быў кіраўніком Фонду дзяржмаёмасьці і дэпутатам Вярхоўнай Рады ад фракцыі «Голас», а да гэтага — памочнікам лідэра крымскататарскага народу Мустафы Джэмілева. На перамовах паміж Расеяй і Ўкраінай у пачатку вясны 2022 году, неўзабаве пасьля пачатку ўварваньня, Умераў уваходзіў у склад украінскай дэлегацыі.

Яму 41 год. Мае ступень бакаляўра эканомікі і магістра фінансаў. Пачаў кар’еру ў 2004 годзе ў тэлекамунікацыйнай кампаніі lifecell, займаючы розныя кіроўныя пасады да 2010 году. У 2013 годзе заснаваў інвэстыцыйную кампанію ASTEM (кіруе інвэстыцыямі ў галіне сувязі, ІТ і інфраструктуры) і дабрачынны адукацыйны фонд ASTEM Foundation. Да прыходу ў палітыку быў бізнэсоўцам, інвэстарам, мэцэнатам.

Рустэм Умераў стаў 18 міністрам абароны з моманту абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны ў 1991 годзе, і пяты за час прэзыдэнцтва Ўладзіміра Зяленскага.

Аляксей Рэзьнікаў узначальваў Міністэрства абароны Ўкраіны з 4 лістапада 2021 году. Цяпер экспэрты не выключаюць, што яго могуць прызначыць амбасадарам Украіны ў Вялікай Брытаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG