Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі заменіць міністра абароны


Рустэм Умераў
Рустэм Умераў

Замест Аляксея Рэзьнікава ён прапануе на гэтую пасаду Рустэма Умерава.

«Лічу, што міністэрства мае патрэбу ў новых падыходах і іншых фарматах узаемадзеяньня як з вайскоўцамі, так і з грамадзтвам у цэлым», — заявіў у вечаровым звароце прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.

Рустэм Умераў быў кіраўніком Фонду дзяржмаёмасьці і дэпутатам Вярхоўнай Рады ад фракцыі «Голас», а да гэтага — памочнікам лідэра крымскататарскага народу Мустафы Джэмілева. На перамовах паміж Расеяй і Ўкраінай у пачатку вясны 2022 году, неўзабаве пасьля пачатку ўварваньня, Умераў уваходзіў у склад украінскай дэлегацыі.

Яму 41 год. Мае ступень бакаляўра эканомікі і магістра фінансаў. Пачаў кар'еру ў 2004 годзе ў тэлекамунікацыйнай кампаніі lifecell, займаючы розныя кіроўныя пасады да 2010 году. У 2013 годзе заснаваў інвэстыцыйную кампанію ASTEM (кіруе інвэстыцыямі ў галіне сувязі, ІТ і інфраструктуры) і дабрачынны адукацыйны фонд ASTEM Foundation. Да прыходу ў палітыку быў бізнэсоўцам, інвэстарам, мэцэнатам.

Цяперашні міністар абароны Аляксей Рэзьнікаў можа стаць паслом у Вялікай Брытаніі. У сёньняшнім інтэрвію «Укрінфарму» на пытаньне аб уласнай будучыні Рэзьнікаў адказаў, што ўсе рашэньні аб працы міністэрстваў абароны і замежных спраў прымае прэзыдэнт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG