Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы прэзыдэнцкі стыпэндыят адмовіўся ад беларускага грамадзянства і ўзнагарод


Дзяніс Дашкевіч, архіўнае фота
Дзяніс Дашкевіч, архіўнае фота

Стваральнік мэдыяпраекту «Рагачоў Онлайн» Дзяніс Дашкевіч паведаміў пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку». Ён кажа, што ягоны зварот Міністэрства замежных спраў ужо атрымала.

Прычынай ён назваю сваю нязгоду з тым, «што адбываецца ў маім былым доме пад назвай Беларусь».

«Я не хачу больш нічога мець агульнага са сваёй былой краінай. Буду спрабаваць рэалізаваць свае ідэі ў новай краіне», – напісаў Дашкевіч.

Ён таксама заявіў пра закрыцьцё «ўсіх сваіх праектаў, якія зьвязаныя з РБ, уключна з заснаваным у 2011 годзе мной выданьнем «Рагачоў Онлайн».

Дашкевіч — пасьпяховы музыка, 6-разовы ляўрэат міжнародных і рэспубліканскіх музычных конкурсаў, тройчы станавіўся ляўрэатам міжнароднага конкурсу імя Жыновіча. Быў стыпэндыятам спэцыяльнага прэзыдэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі. Цяпер ён паведаміў, што накіраваў афіцыйны ліст у адміністрацыю Лукашэнкі «пра адмову ад усіх дзяржаўных узнагарод і званьняў».

  • У ліпені за апублікаванае на сайце «Рагачоў Анлайн» фота з польскім прэзыдэнтам Анджэем Дудам на фоне сьцяга, падобнага на бел-чырвона-белы, Дашкевіча аштрафавалі на 740 рублёў за нібыта «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў)». У жніўні на яго завялі крымінальную справу за абразу Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 КК).
  • Дашкевіч з 2017 па 2020 год працаваў дырэктарам Цэнтру культуры ў вёсцы Побалава. Звольнілі яго ўвосень 2020-га. Ён пакінуў Беларусь амаль год таму і жыве ў Польшчы.
  • 26 траўня муж палітзьняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк, паведаміў, што яна на знак пратэсту супраць катаваньняў заявіла пра адмову ад беларускага грамадзянства, падаўшы «адпаведны афіцыйны зварот» зь месцаў зьняволеньня. Пасьля гэтага Паліну накіравалі на псыхіятрычную экспэртызу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG