Валерыя Касьцюгова — паліталягіня, заснавальніца і рэдактарка сайта экспэртнай супольнасьці «Наше мнение», рэдактарка і аўтарка «Беларускага штогодніка» і кіраўніца групы экспэртаў па маніторынгу «Беларусь у фокусе».
Тацяна Кузіна — сузаснавальніца школы маладых мэнэджараў публічнага адміністраваньня Sympa. Абедзьвюм прысудзілі па 10 гадоў турмы.
17 сакавіка ў Менскім гарадзкім судзе судзьдзя Дзіна Кучук асудзіла кожную зь іх на 10 гадоў пазбаўленьня волі.
Сярод новых імёнаў у сьпісе таксама Іван Пуздроў, Аляксандар Кандрацюк, Сьвятлана Бычкоўская, Ірэна Клявец, Андрэй Сьцепанькоў, Максім Мнацаканаў, Аляксандар Рукойць, Аляксандар Крупіца, Аляксандар Жандараў, Кірыл Кузьняцоў, Сяргей Гуня і Павал Петручэня.
Цяпер у «тэрарыстычным сьпісе» 1094 чалавекі, зь іх 344 — беларусы.