Латушка пра беларускія пашпарты вагнэраўцаў, заявы Зяленскага і эмбарга Эўразьвязу
Вагнэраўцы атрымліваюць сапраўдныя беларускія пашпарты, аформленыя на несапраўдныя імёны і прозьвішчы. Так яны могуць трапіць на тэрыторыю Эўразьвязу наўпрост праз памежныя пераходы. Пра гэта ў інтэрвію Свабодзе расказаў намесьнік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэта, старшыня «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Павал Латушка. Колькасьць выдадзеных дакумэнтаў палітык не ўдакладніў, але зазначыў, што такая практыка ідзе ўжо месяц.