Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына пачне перамяшчаць сваю вайсковую брыгаду ў Літву са студзеня 2024 году


Нямецкія вайскоўцы. Архіўнае фота
Нямецкія вайскоўцы. Архіўнае фота

Раней міністар абароны Нямеччыны Борыс Пісторыюс заяўляў пра гатоўнасьць разьмясьціць на тэрыторыі Літвы дадаткова 4 тысячы вайскоўцаў на сталай аснове.

Камандуючы Ўзброенымі сіламі Нямеччыны Карстэн Броер заявіў, што з пачатку 2024 году ў Літве будзе разгортвацца нямецкая армейская брыгада.

«Да канца гэтага кварталу ў нас будзе плян. Я перакананы, што пяройдзем да этапу рэалізацыі на пачатку 2024 году, то бок на пачатку наступнага году», — працытавала літоўскае выданьне LRT Карстэна Броера зь ягонай прэсавай канфэрэнцыі ў Вільні (Літва).

Нямецкі вайсковец назваў гэты плян амбітным.

«Да канца гэтага году ўвесь працэс плянаваньня будзе завершаны, і мы зможам перайсьці да этапу рэалізацыі ў 2024 годзе. Наша супольная група цесна супрацоўнічае зь Літвой і Нямеччынай. Тэмы, якія будуць абмяркоўвацца, вельмі разнастайныя і, прызнаю, вельмі складаныя. Але я ведаю, што мы зможам прытрымлівацца графіку», — дадаў ён.

Міністар абароны Нямеччыны Борыс Пісторыюс 26 чэрвеня ў часе свайго візыту ў Вільню (Літва) заявіў пра гатоўнасьць разьмясьціць на тэрыторыі Літвы дадаткова 4 тысячы вайскоўцаў на сталай аснове. Такую заяву ён зрабіў пасьля таго, як літоўскі прэзыдэнт Гітанас Наўседа заклікаў NATO ўмацаваць усходні флянг пасьля мяцяжу вагнэраўцаў у Расеі і перамяшчэньня ПВК «Вагнэр» у Беларусь.

Цяпер у Літве стала знаходзяцца 800 нямецкіх вайскоўцаў, яшчэ 650 перакінулі туды часова пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну.

Перамовы аб разьмяшчэньні нямецкай брыгады ў Літве пачаліся ў траўні 2023 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG