Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФІФА часова адхіліла кіраўніка футбольнай фэдэрацыі Гішпаніі праз пацалунак бяз згоды


Луіс Рубіялес
Луіс Рубіялес

Прэзыдэнт фэдэрацыі футбола Гішпаніі Луіс Рубіялес часова адхілены ад любой футбольнай дзейнасьці на час дысцыплінарнага разьбіральніцтва, якое было распачата з той прычыны, што ён пацалаваў футбалістку зборнай Гішпаніі Джэніфер Эрмаса бязь яе згоды.

Пра гэта паведамляецца на сайце Міжнароднай фэдэрацыі футбола (ФІФА).

Яму таксама рэкамэндавана ўстрымацца ад кантактаў ці спробаў зьвязацца з Эрмаса і яе блізкім асяроддзям. Аналягічная рэкамэндацыя дадзена фэдэрацыі футбола Гішпаніі і яе службовым асобам.

Дысцыплінарны камітэт ФІФА не будзе прадастаўляць ніякай дадатковай інфармацыі аб ходзе разьбіральніцтва да таго часу, пакуль не будзе прынята канчатковае рашэньне.

«ФІФА пацьвярджае сваю абсалютную прыхільнасьць павазе недатыкальнасьці ўсіх людзей і таму самым рашучым чынам асуджае любыя супярэчлівыя паводзіны», — гаворыцца ў паведамленьні.

Луіс Рубіялес пацалаваў Джэніфэр Эрмаса пасьля перамогі зборнай Гішпаніі на жаночым чэмпіянаце сьвету па футболе падчас цырымоніі ўзнагароджаньня. Пазьней футбалістка заявіла, што не давала згоды на пацалунак.

У сумеснай заяве, апублікаванай праз прафсаюз прафэсійных футбалістаў, усе 23 футбалісткі нацыянальнай зборнай, уключаючы Эрмоса, а таксама 32 іншыя супрацоўнікі жаночай нацыянальнай зборнай у футболе выказалі асуджэньне і запатрабавалі яго неадкладнай адстаўкі з пасады кіраўніка гішпанскай Каралеўскай фэдэрацыі футболу.

Ён, у сваю чаргу, заявіў, што пацалунак быў спантанным і адбыўся «па ўзаемнай згодзе». Рубіялес таксама адмовіўся падаваць у адстаўку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG