Дата дня
27 жніўня 1906 году нарадзіўся Сяргей Новік-Пяюн, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х у Заходняй Беларусі, вязень польскіх, нацысцкіх турмаў і ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.
Гэты дзень у гісторыі
1610 — Уладзіслаў Ваза абраны маскоўскім царом.
1652 — Капыль, Клецак і Слуцак атрымалі гербы.
1937 — у Менску закатавалі групу археолягаў, настаўнікаў, каталіцкіх сьвятароў — разам больш за 50 чалавек. Гэта быў першы масавы расстрэл, які распачаў самы жорсткі палітычны тэрор 1937–1938 гадоў.
1955 — упершыню выдадзеная Кніга рэкордаў Гінэса.
1977 — запушчаны ў эксплюатацыю першы блёк Чарнобыльскай АЭС.
1979— астраномам Мікалаем Чарныхам у Крымскай астранамічнай абсэрваторыі адкрыта малая плянэта Скарына.
1991 — Малдова абвясьціла незалежнасьць ад СССР. Сёньня ў краіне дзяржаўнае сьвята — Дзень Незалежнасьці.
2020 — Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў у тэлеінтэрвію, што сфармаваная рэзэрва з супрацоўнікаў праваахоўных органаў для дапамогі Беларусі пры неабходнасьці.
У гэты дзень нарадзіліся
551 да н.э. — Канфуцый, кітайскі філёзаф.
1770 — Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель, нямецкі філёзаф.
1856 — Іван Франко, украінскі пісьменьнік.
1860 — Карл Чапскі, граф, менскі гарадзкі галава, мэцэнат.
У памяці
1576 — Тыцыян, італьянскі мастак.
1937 — Аляксандар Ляўданскі, беларускі гісторык і археоляг (расстраляны НКВД).
1937 — Сяргей Дубінскі, беларускі археоляг і гісторык (расстраляны НКВД).
1965 — Лё Карбюзье, францускі архітэктар швайцарскага паходжаньня, стваральнік архітэктуры інтэрнацыянальнага стылю, мастак і дызайнэр.