Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грэцыі за наўмысныя падпалы, якія прывялі да лясных пажараў, арыштавалі двух мужчын


Лясны пажар у Грэцыі. Ілюстрацыйнае фота
Лясны пажар у Грэцыі. Ілюстрацыйнае фота

Двое мужчын былі арыштаваныя ў Грэцыі 26 жніўня за наўмыснае распальваньне лясных пажараў у той час, калі пажарныя змагаюцца з пажарамі, у выніку якіх, як мяркуецца, за апошні тыдзень ужо загінуў 21 чалавек, паведамляе AP.

Вядома, што адзін мужчына быў арыштаваны за наўмысны падпал сухой травы ў раёне Карыстас на востраве Эвія. Пажарная служба паведаміла, што мужчына прызнаўся ў чатырох іншых пажарах у гэтым раёне ў ліпені і жніўні.

Другога мужчыну, арыштаванага ў цэнтральнай Грэцыі, таксама абвінавацілі ў наўмысным падпале засохлай расьліннасьці.

Чыноўнікі заявілі, што прычынай некалькіх пажараў у Грэцыі за апошні тыдзень былі падпалы, хаця дагэтуль незразумела, што справакавала найбуйнейшыя пажары ў краіне, асабліва ў паўночна-ўсходнім рэгіёне Эўрас і каля горада Александруполіс, дзе было шмат загінулых.

Грэцыя пакутуе ад лясных пажараў з прычыны засухі і анамальна высокіх тэмпэратур. У асобных рэгіёнах, у прыватнасьці на востраве Радос, узьнікла катастрафічная сытуацыя, якая прывяла да эвакуацыі мясцовага насельніцтва і турыстаў з зоны бедзтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG