Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская дэлегацыя на чале з Кавалеўскім правяла сустрэчы ў Кіеве


Валер Кавалеўскі
Валер Кавалеўскі

У Кіеве прайшлі шматбаковыя перамовы на тэму беларуска-ўкраінскіх стасункаў.

Па выніках сустрэч з дэпутацкай групай «За дэмакратычную Беларусь» Вярхоўнай Рады Ўкраіны і парлямэнтарамі 20 краін ЭЗ у Кіеве намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэта Валер Кавалеўскі заявіў, што гульная мэта Ўкраіны і АПК у тым, каб абедзьве краіны сталі вольнымі і эўрапейскімі.

Зь беларускага боку ўдзельнічалі прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінэту, офісу Сьвятланы Ціханоўскай і палка імя Каліноўскага, паведамілі ў АПК.

«Мы абмяркоўвалі стан нашых адносін, праблемы, пэрспэктывы і крокі, якія мусім зрабіць, каб дасягнуць гэтых пэрспэктыў. Вельмі важна і каштоўна, што ў нас была, як і заўсёды, адкрытая размова — і мы гатовыя з павагай ставіцца да ўсіх меркаваньняў, у тым ліку крытычных. Пра тое, што магло было быць зроблена, але ня зроблена, пра тое, што мы абавязкова будзем рабіць. Будзем працаваць далей над ініцыятывамі, якія былі агучаны. Такія сустрэчы дазваляюць нам выбудаваць узаемны давер, пазначыць новыя кірункі і ідэі, якія дапамогуць дасягнуць агульнай мэты — вызваленьня нашых краін», — цытуе Кавалеўскага прэс-служба АПК.

Дэлегацыя дэмакратычных сіл накіравалася ў Кіеў для абмеркаваньня беларуска-ўкраінскіх стасункаў 21 жніўня.

У відэазвароце, апублікаваным прэс-службай АПК, Кавалеўскі паведаміў, што разам зь ім у складзе дэлегацыі кіраўнік місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько і дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у канстытуцыйнай рэформе і міжпарляменцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька.

Кавалеўскі адзначыў, што дэлегацыя суправаджае гуманітарны груз для беларускіх добраахвотнікаў, набыты з дапамогай «беларускага прыватнага донара».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG