«З 1 верасьня навучэнцам двух сталічных каледжаў і чатырох школ будуць выдадзены карткі, аналягічныя праязному білету», — паведаміў Супрановіч, якога цытуе агенцтва «Мінск-Навіны».
Ён адзначыў, што экспэрымэнт вырашылі пачаць са школьнікаў, каб прывіваць ім разуменьне аказаньня транспартнай паслугі.
«Плянуем з 1 кастрычніка павялічыць ахоп экспэрымэнтам пасажыраў, якія маюць права на бясплатны праезд, а з 1 студзеня 2024-га распаўсюдзіць яго на ўсіх пасажыраў», — заявіў дырэктар прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Юры Супрановіч.
Новую мадэль аплаты апрабуюць у Менску з пэрспэктывай распаўсюджваньня на рэгіёны краіны, зазначае «Мінск-Навіны».
У яе аснову заклалі дэталёвае плянаваньне, улік і кантроль аб’ёму і фінансаваньня работы транспарту, улік перавезеных пасажыраў, якія ў тым ліку маюць права на бясплатны праезд.