Паводле дадзеных ведамства, грамадзяне Ўкраіны складалі на канец 2022 году 73% замежных супрацоўнікаў у Польшчы, піша BPN.
Колькасьць замежнікаў, якія афіцыйна працуюць у Польшчы, за мінулы год павялічылася на 27,3% і да канца сьнежня 2022-га дасягнула 1 мільёна 4 тысяч.
Аўтары дасьледаваньня «Беларускія мігранты ў Польшчы і Літве: агульныя тэндэнцыі і параўнальны аналіз 2022 году» адзначаюць, што летась у лістападзе польскія ўлады ацэньвалі колькасьць беларусаў у краіне ў 100–150 тысяч.
У 2022 годзе амаль 70 тысяч грамадзян Беларусі падалі заявы на атрыманьне таго ці іншага статусу для сталага жыхарства ў Польшчы. Станоўчы адказ на свае прашэньні атрымалі 41,5 тысячы чалавек.