Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі заявіў, што Літва закрыла два памежныя пераходы з «надуманых прычын»


Памежны пераход на літоўска-беларускай мяжы. Ілюстрацыйнае фота
Памежны пераход на літоўска-беларускай мяжы. Ілюстрацыйнае фота

У камітэце лічаць рашэньне літоўскага ўраду «чарговым неканструктыўным і недружалюбным крокам».

На думку ДПК, літоўскія ўлады выкарыстоўваюць любую падставу, каб перашкодзіць перамяшчэньню ня толькі грузаў, але і зьменшыць паток літоўцаў, якія вандруюць па «бязьвізе».

«Літоўскі бок, прымаючы падобныя рашэньні, мэтанакіравана і наўмысна стварае штучныя бар’еры на мяжы, каб дагадзіць палітычным амбіцыям», — заявілі ў ДПК.

Як вынікае са статыстыкі, пасьля закрыцьця пераходаў Шумск/Лоша і Цьверач/Відзы павялічыліся чэргі перад латвійскімі пунктамі пропуску. Але самым загружаным кірункам усё роўна застаецца Літва. Найбольшая чарга — у Медніках (Каменны Лог з боку Беларусі).

Чарга перад адзіным польскім пунктам пропуску Тарэспаль (Берасьце), які функцыянуе для легкавога транспарту, паводле ДПК Беларусі, «за суткі вырасла ў тры разы — з 80 да 240 аўтамабіляў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG