Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі масавыя затрыманьні


Шыльда на будынку Нацыянальнага гістарычнага архіву ў Менску, Беларусь
Шыльда на будынку Нацыянальнага гістарычнага архіву ў Менску, Беларусь

Як стала вядома Свабодзе, cярод затрыманых — намесьнік дырэктара ў навуцы і загадчыкі аддзелаў.

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (НГАБ) у Менску 16 жніўня супрацоўнікі КДБ затрымалі сама меней 7 чалавек. Сярод затрыманых — намесьнік дырэктара ў навуцы і загадчыкі аддзелаў.

Пазаўчора, 14 жніўня, на пасаду дырэктара згаданага архіва быў прызначаны Міхаіл Глушакоў, які працаваў да гэтага кансультантам аднаго з дэпартамэнтаў Міністэрства юстыцыі. Паводле зьвестак «Нашай нівы», ён працяглы час служыў у КДБ.

Гэта ня першая хваля рэпрэсій у НГАБе.

У пэрыяд, калі дырэктарам архіва (травень 2022-га – студзень 2023-га) быў генэрал-маёр Алег Воінаў, які цяпер займае пасаду дырэктара Дэпартамэнту архіваў і справаводзтва Міністэрства юстыцыі, з палітычных матываў з НГАБ звольнілі звыш 15 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG