На беларускай валютна-фондавай біржы 14 жніўня скончыліся таргі. Даляр ЗША дасягнуў найвышэйшага паказьніка за апошнія 16,5 месяца, ці 511 дзён. Гэта ўжо трэці рэкорд амэрыканскай валюты ў адносінах да беларускай за апошнія дні.
Цяпер за 1 даляр даюць 3,2651 беларускага рубля, і гэта адразу на 1,93% больш, чым перад выходнымі.
Па эўра таргі не адбываліся.