Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначана судовае паседжаньне для прызнаньня інфармацыйнай прадукцыі царквы «Новае жыцьцё» экстрэмісцкімі матэрыяламі


Разбурэньне будынку царквы «Новае жыцьцё», чэрвень 2023 году
Разбурэньне будынку царквы «Новае жыцьцё», чэрвень 2023 году

Тэлеграм-канал «Хрысьціянская візія» паведаміў, што ўлады даслалі грамадзе царквы «Новае жыцьцё» ліст зь інфармацыяй пра судовае паседжаньне, дзе будзе разглядацца пытаньне прызнаньня інфармацыйнай прадукцыі царквы экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Менская царква «Новае жыццё», піша «Хрысьціянская візія», пазбаўленая малітоўнага будынка і магчымасьці праводзіць набажэнствы, працягвае заставацца пад пільнай увагай і кантролем дзяржаўных органаў. Сёньня царква атрымала адразу два афіцыйныя лісты.

У першым утрымліваецца патрабаваньне аб яўцы і інспэкцыю бухгальтара і прадстаўленьні некаторых фінансавых дакумэнтаў.

У другім вернікаў апавяшчаюць аб слуханьні ў судзе справы аб прызнаньні інфармацыйнай прадукцыі царквы экстрэмісцкімі матэрыяламі. Гэта можа пагражаць фармальнаму юрыдычнаму існаваньню гэтай рэлігійнай грамады.

20 чэрвеня стала вядома, што ў Мінску пачалі зносіць былы будынак царквы «Новае жыцьцё». Будынак быў пераабсталяваным са старога кароўніка ў пачатку ХХІ стагодзьдзя. Ужо ў 2005 годзе гарадзкія ўлады спрабавалі выселіць царкву з будынка на вуліцы Кавалёва, 72, пазбавіўшы абшчыну права карыстаньня зямельным участкам. Але тады вернікі змаглі абараніць сваю грамаду.

Гісторыя грамады «Нован жыцьцё»

  • Грамада хрысьціянаў поўнага Эвангельля «Новае жыцьцё» была зарэгістраваная ў 1992 годзе.
  • У 2002 годзе яна купіла былы кароўнік тады яшчэ ў вёсцы Сухарава Менскага раёну, адрамантавала яго і стала праводзіць у ім набажэнствы.
  • У 2005 годзе гарадзкія ўлады пазбавілі рэлігійную грамаду права карыстаньня зямельным участкам.
  • У кастрычніку 2006 году вернікі правялі пост-галадоўку, якая доўжылася каля месяца. Калі сытуацыя вакол «Новага жыцьця» займела шырокі міжнародны рэзананс, улады адступілі.
  • У 2009 будынак царквы афіцыйна перадалі на балянс ЖРЭА Маскоўскага раёну.
  • У 2020 годзе вернікі «Новага жыцьця» пасьля выбараў запісалі відэазварот, у якім выказаліся супраць забойстваў, гвалту і катаваньняў, ілжывых сьведчаньняў у судах, маніпуляцый.
  • 17 лютага 2021 году судовыя выканаўцы ўварваліся ў царкву ў суправаджэньні сілавікоў падчас малітвы. Яны апісалі маёмасьць, а вернікаў выгналі, пагражаючы арыштам.
  • На месцы царквы ўлады плянуюць збудаваць школу з басэйнам, а навокал — густанаселены мікрараён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG