Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія пачала вучэньні паблізу беларускай мяжы, накіраваныя «на ўмацаваньне нацыянальнай і калектыўнай бясьпекі NATO»


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Латвійскі вайскоўца побач з нацыянальным сьцягам
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Латвійскі вайскоўца побач з нацыянальным сьцягам

З 12 па 19 жніўня ў Даўгаўпілсе, які знаходзіцца ў 35 км ад беларускай мяжы, пройдуць вайсковыя вучэньні Латвійскай нацыянальнай гвардыі з мэтай навучаньня і праверкі баявых навыкаў падразьдзяленьняў, паведамляе Delfi.lv.

У час вучэньняў узброеныя салдаты і прадстаўнікі Латвійскай нацыянальнай гвардыі будуць перамяшчацца па адміністрацыйнай тэрыторыі Даўгаўпілса, можа быць выкарыстаны і ваенны транспарт. Падчас вучэньняў будуць прымяняць вучэбныя боепрыпасы і іншыя сродкі імітацыі бою.

У прэс-цэнтры Латвійскай нацыянальнай гвардыі адзначылі, што «можа быць шумна, аднак боепрыпасы не ўяўляюць пагрозы для жыцьця і здароўя людзей» і заклікалі грамадзян не турбавацца і з разуменьнем паставіцца да вучэньняў, якія накіраваныя «на ўмацаваньне нацыянальнай і калектыўнай бясьпекі NATO».

Вучэньні праходзяць у рамках падрыхтоўкі да восеньскіх комплексных вучэньняў па нацыянальнай абароне Namejs 2023.

  • З 11 жніўня Латвія ўвяла ўзмоцнены рэжым аховы дзяржаўнай мяжы «для прадухіленьня дзяржаўнай пагрозы, прымаючы да ўвагі неадпаведна вялікую колькасьць спробаў незаконнага перасячэньня латвійска-беларускай мяжы». Мера будзе дзейнічаць шэсьць месяцаў на тэрыторыях Лудзенскага, Краслаўскага, Аўгшдаўгаўскага раёнаў, якія мяжуюць зь Беларусьсю, а таксама Даўгаўпілсу.
  • Праз усё часьцейшае незаконнае перасячэньне мяжы мігрантамі зь Беларусі і разьмяшчэньне на беларускай тэрыторыі вагнэраўцаў Польшча, Латвія і Літва заявілі пра магчымасьць сынхроннага закрыцьця мяжы зь Беларусьсю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG