Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы назвалі дакладную колькасьць вайскоўцаў, якіх накіруюць на мяжу зь Беларусьсю


Польска-беларуская мяжа. Архіўнае фота
Польска-беларуская мяжа. Архіўнае фота

Войскі будуць разгорнутыя цягам двух тыдняў і далучацца да 2 тысяч вайскоўцаў, ужо разьмешчаных каля мяжы зь Беларусьсю.

Польшча накіруе дадаткова 2 тысячы вайскоўцаў для ўмацаваньня сваёй усходняй мяжы з суседняй Беларусьсю.

«Гэта будзе падмацаваньне не з 1000, а з 2000 вайскоўцаў», — сказаў намесьнік міністра ўнутраных справаў Польшчы Мацей Вонсік дзяржаўнаму інфармацыйнаму агенцтву PAP. Ён дадаў, што гэты крок ухваліў міністар абароны пасьля запыту нацыянальнага памежнага ведамства аб дадатковых сілах.

Плянуецца, што войскі будуць разгорнутыя цягам двух тыдняў і далучацца да 2 тысяч вайскоўцаў, ужо разьмешчаных каля мяжы зь Беларусьсю.

Нядаўна Польшча папярэдзіла пра пагрозу правакацый з боку Беларусі і патэнцыйную небясьпеку з боку групоўкі наймітаў «Вагнэр», якая базуецца на беларускай тэрыторыі.

Варшава таксама абвінаваціла Беларусь і Расею ў арганізацыі новага міграцыйнага прытоку ў Эўразьвяз з мэтай дэстабілізацыі рэгіёну.

Мацей Вонсік дадаў, што ўсе спробы нелегальных пераходаў у Польшчу па гэтым маршруце інсцэніраваныя беларускімі службамі.

«Калі б на тым баку ў нас былі сапраўдныя памежнікі, а не кантрабандысты, гэтых пераходаў увогуле б не было», — патлумачыў намесьнік міністра ўнутраных справаў Польшчы Мацей Вонсік.

Паводле зьвестак польскай памежнай службы, сёлета ў Польшчу зь Беларусі спрабавалі трапіць 19 тысяч мігрантаў — супраць 16 тысяч за ўвесь 2022 год.

Толькі за мінулы месяц мяжу спрабавалі перайсьці больш за 4 тысячы мігрантаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG