Ратавальнікі Горадзенскага рэгіёну дапамагалі расьпілоўваць і прыбіраць паваленыя дрэвы у Ваўкавыскім, Слонімскім, Дзятлаўскім, Лідзкім і Сьвіслацкім раёнах, а таксама ў Горадні, піша афіцыйны тэлеграм-канал МНС Беларусі.
Работнікі МНС Менскай вобласьці выяжджалі ў Вялейскі, Капыльскі, Лагойскі, Менскі, Мядзельскі, Пухавіцкі і Смалявіцкі раёны. Непагадзь закранула і поўнач краіны: зафіксаваныя шэсьць выпадкаў падзеньня дрэваў у Віцебску і Глыбоцкім раёне. Таксама дрэвы падалі ў Берасьцейскай вобласьці і Менску.
Навальніцы прынесьлі і трагічны выпадак. Паблізу вёскі Сосенка Вялейскага раёну дрэва ўпала на мужчыну, які ад траўмаў загінуў.
Гэта ўжо ня першая трагедыя ў Беларусі сёлета. 22 ліпеня ў выніку віхраслупу ў Менскім раёне ад паваленага дрэва загінула дзяўчына.