У Грузіі ў высакагорным раёне Рача, дзе знаходзіцца курортны пасёлак Шові, загінулі 11 чалавек, шукаюць яшчэ 25.
Трагедыя адбылася ў выніку сыходу апоўзьня 3 жніўня.
Прэм’ер-міністар Грузіі Іраклій Гарыбашвілі, які наведаў зону бедзтва, паведаміў, што 7 жніўня абвешчаны дзень жалобы. У бліжэйшыя дні да пошуку падключаць сілы Міністэрства абароны Грузіі.
Раней паведамлялі, што з зоны стыхіі ўдалося вывезьці 210 чалавек.
Улады Грузіі не ўдакладняюць грамадзянства загінулых.