Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Абхазіі другі дзень шукаюць беларускага хлопчыка, які ўпаў у раку


Рака Бзыб, у якую ўпадае Гега, архіўнае фота
Рака Бзыб, у якую ўпадае Гега, архіўнае фота

Няшчасны выпадак адбыўся ўвечары ў суботу, 17 чэрвеня.

Паведамленьне аб здарэньні паступіла на пульт дзяжурнага МНС у 20:34. Як паведамляе прэс-служба МНС Абхазіі, плыньню ракі забрала 4-гадовага Аляксандра Вакуліча. Ён прыехаў з бацькамі на адпачынак зь Пінску.

У пошуках задзейнічана больш за паўсотні ратавальнікаў з Сухумі, Гагры, Гудаўты і Очамчырэ.

Горная рака Гега знаходзіцца ў Гагрскім раёне, гэта адзін з правых прытокаў ракі Бзыб і найбуйнейшы зь іх.

Абхазія — самаабвешчаная краіна на тэрыторыі Грузіі. Яна не кантралюецца Тбілісі з 2008 году, з моманту расейскай ваеннай агрэсіі. Сусьветная супольнасьць не прызнае незалежнасьці Абхазіі і лічыць яе акупаванай тэрыторыяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG