Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 3 жніўня: у Янаве жанчыну затрымалі за ўкраінскую патрыятычную песьню


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі працягваецца сыстэматычны перасьлед грамадзян, у тым ліку за выказваньне салідарнасьці з Украінай.

Затрыманьне за песьню «Україна понад усе!»

Сілавікі затрымалі 44-гадовую жанчыну, якая дома ў сябе слухала песьню «Україна понад усе!» і падпявала.

Як паведамляе «Вясна» з спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы, затрыманьне адбылося ў Янаве Берасьцейскай вобласьці. Жанчыну прымусілі папрасіць прабачэньня і прасьпяваць гімн Беларусі. Пасьля гэтага яе арыштавалі і адправілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

Высьветлілася, што відэа са сьпевамі, запісанае пад вокнамі кватэры, выклаў карыстальнік пад нікам Syper_zhorik. Ён называецца Пятром і жыхаром Янава. У 2014 годзе скончыў школу, піша Белсат.

Амаль усе яго відэа не набіраюць і тысячы праглядаў. Аднак відэа, запісанае пад вокнамі жыхаркі Янава, прынесла Пятру амаль 34 тысячы праглядаў і больш за 300 камэнтароў.

У адным з камэнтароў Пётра напісаў: «Зь імі нельга цырымоніцца. Яны жывуць на нашай зямлі і абражаюць нашых братоў-расейцаў. Гэта падобна да таго, калі б да вас прыйшлі ў дом, абразілі родных».

19 ліпеня Пётра напісаў, што зьвярнуўся ў міліцыю, але безвынікова: «Зьвярнуўся, яны ў гэтым прамога парушэньня закону ня ўбачылі».

Мяркуючы па ўсім, сваіх высілкаў ён ня кінуў, і ўрэшце жанчыну затрымалі. На розных форумах у інтэрнэце карыстальнікаў засьцерагалі ад гучнага праслухоўваньня музыкі, гаворачы, што прарасейскія і пралукашэнкаўскія актывісты могуць падслухоўваць іншых людзей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG