Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштавалі загадчыцу катэдры магілёўскага ўнівэрсытэту, абвінавачваюць у «распальваньні варожасьці»


Міліцыя ў Магілёве. Архіўнае фота
Міліцыя ў Магілёве. Архіўнае фота

Абвінавачаная амаль 20 гадоў адпрацавала ў ВНУ, мае вучоную ступень.

Сьледчы камітэт Беларусі сьцьвярджае, што ў сакавіку–красавіку 2022 году 47-гадовая жанчына на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы нібыта неаднаразова разьмяшчала публікацыі, дзе «заклікала да дзеяньняў, зьвязаных з гвалтам», піша «Вясна». Ідзецца ў тым ліку пра расейскіх вайскоўцаў, якія напалі на Ўкраіну.

Ёй выставілі абвінавачаньне паводле арт. 130 КК (распальваньне варожасьці).

Паводле інфармацыі @MAYDAYMog, гэта Натальля Мартусевіч.

Яна скончыла біяфак Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1998 годзе, а праз чатыры гады абараніла кандыдацкую дысэртацыю ў спэцыяльнасьці «фізіялёгія». З 2004 году Натальля Мартусевіч працавала дацэнтам ва ўнівэрсытэце, які скончыла.

Прымусовае відэа з жанчынай зьявілася ў сакавіку на прапагандысцкім канале сілавікоў. У ім яна кажа, што «пісала ў экстрэмісцкіх чатах» і нібыта «зарэгістравалася ў пляне „Перамога“».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG