Былы баец «Вагнэра» і памочнік Прыгожына: З Лукашэнкам ПВК дзейнічае гэтаксама, як і ў Афрыцы
Хто і чаму ідзе ў прыватную вайсковую кампанію “Вагнэр”? Якія там пануюць парадкі і які чалавек па-за тэлекамэрамі Яўгеній Прыгожын? Пра ўсё гэта і пра беларускі аспэкт дзейнасьці «Вагнэра» расказвае былы камандзір выведнай роты «Вагнэра» Марат Габідулін. Пра сваю працу наймітам ён апублікаваў мэмуары «У адну раку двойчы». Габідулін ваяваў наймітам ПВК «Вагнэр» у Луганскай вобласці, Сырыі і Лібіі, быў памочнікам Яўгенія Прыгожына. З сакавіка 2022 году жыве ў Францыі.